УНУ́ТРАНАЯ САКРЭ́ЦЫЯ,
утварэнне і выдзяленне спецыялізаванымі клеткамі і органамі (залозамі ўнутранай сакрэцыі) непасрэдна ў кроў і лімфу біялагічна актыўных рэчываў. Тэрмін «У.с.» ўведзены ў 1855 К.Бернарам, які прапанаваў асобна вылучыць групу залоз, што не маюць вывадных праток у знешняе асяроддзе. Характэрна пераважна для пазваночных жывёл. У млекакормячых У.с. функцыянуе як цэласная рэгулятарная сістэма, што забяспечвае падтрыманне пастаянства
А.С.Леанцюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)